20 лістапада ў Баранавічах адбылася тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх тры чалавекі з траўмамі трапілі ў шпіталь.

 П'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтобус.

П'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтобус.

 Не вытрымаў дыстанцыю.

Не вытрымаў дыстанцыю.

Першае ДТЗ адбылася ў 9.35 на скрыжаванні вуліц Паўлава і 1-га завулка Спартовага. пры здзяйсненні абгона аўтамабіль «Пежо» сутыкнуўся з «Опелем», які рухаўся ў спадарожным накірунку. Ад удару «Пежо» вылецеў на ходнікі і збіў пажылую жанчыну. Пенсіянерка шпіталізаваная.

Каля 13 гадзіны на вуліцы Леніна 44-гадовы нецвярозы жыхар гораду на сваім «Опелі» выехаў на сустрэчную паласу, дзе на поўным ходзе сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам №1. У выніку ДТЗ пацярпела пасажырка аўтобуса — жыхарка вёскі Лясная, якая з чэрапна-мазгавой траўмай, ўдарамі і рэзанай ранай была дастаўленая ў шпіталь. Вадзіцель «Опеля», па інфармацыі ДАІ, сур’ёзна не пацярпеў.

Прычынай яшчэ адной аварыі, якая адбылася прыблізна ў 15.40, паслужыла невыкананне дыстанцыі.

На вуліцы Чарнышэўскага аўтамабіль «КАМАЗ» урэзаўся ў «ГАЗ», што спыніўся перад пешаходным пераходам. У выніку сутыкнення «ГАЗ» выкінула на пешаходны пераход, па якім у гэты момант ішла жанчына. Пацярпелая знаходзіцца ў траўматалагічным аддзяленні.

Паводле Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0