Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» адбудзецца 28 лістапада ў сталічным Доме футбола.

На ім будуць падведзены вынікі выступлення нацыянальных зборных у розных міжнародных турнірах.

Плануецца, што чальцы выканкама

зацвердзяць галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай каманды, якую з жніўня 2007 года ўзначальвае нямецкі спецыяліст Бернд Штанге.

Будзе таксама зацверджаны і настаўнік жаночай зборнай, з якой зараз працуе Дзмітрый Шаўчук.

Акрамя таго, будуць падведзены вынікі 19‑га чэмпіянату Беларусі, а таксама зацьверджаныя прэтэндэнты на званне лепшых футбалістаў і камандаў 2009 па розных намінацыях.

Ігар Хадасевіч, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0