Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўнікамі шэрагу інфармацыйных агенцтваў, якія ўваходзяць у раду кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД.

У раду ўваходзяць кіраўнікі сямі інфармацыйных агенцтваў: ІТАР‑ТАСС, БелТА, Укрінфарм, АзерТАдж, Арменпрэс, Казінфарм, Хавар.

Інфармрада СНД была ўтворана ў лістападзе 1995 года. Яе асноўная задача — распрацоўваць рэкамэндацыі дзяржаўным інфармагенцтвам па стварэнні спрыяльных умоваў для бесьперашкоднага распаўсюджваньня інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?