Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі невялікія дажджы. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С, днём плюс 5—10°С.

У Мінску 25 лістапада воблачна з праясненнямі. Невялікі дождж. Вецер заходні 5—10 м/с, ноччу парывы 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак, 26—27 лістапада, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—7°С, днём плюс 4—11°С.

27 лістапада месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—10°С.

У Мінску 26 лістапада воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём каля 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?