Інфармацыйная кампанія супраць хатняга гвалту стартуе ў Беларусі 25 лістапада. Пра гэта паведаміла ў аўторак на пасяджэнні круглага стала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.

Інфармкампанія ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзіць у рамках глабальнай ініцыятывы «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гвалту ў адносінах да жанчын». Пачынаецца акцыя ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын (25 лістапада), а завершыцца у Сусветны дзень правоў чалавека (10 снежня).

Паводле словаў Таццяны Шаметавец, мэта інфармацыйнай кампаніі, якая праходзіць у нашай краіне ўжо чацвёрты раз пад лозунгам «Дзе ёсьць гвалт — няма сям’і», заключаецца ў тым,

каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай вострай праблемы. Рэальныя маштабы распаўсюду такой з’явы вызначыць складана, паколькі ахвяры гвалту не паведамляюць аб гэтым, бо саромеюцца ці баяцца помсты, ці нявераць у магчымасць дапамогі і падтрымкі.

У 2001‑2003 гады падобныя інфармацыйныя кампаніі праходзілі пад лозунгам «Жыццё без гвалту», пазней слоганам сталі словы «Хатні гвалт не павінен быць часткай вашага жыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?