У чацвер 26 лістапада а 18.30 праводзім сустрэчу з Таццянай Сапач — паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач.

Аматары паэзіі ведаюць яе як аўтарку кнігі «Восень», а тэлегледачы ‑‑ як аўтарку перадачы «Паштоўка зь Вільні» на Белсаце і «Віленскі сшытак», што ўжо 20 гадоў выходзіць на першым канале Літоўскае тэлевізіі.

Гэта будзе вечар для гурманаў паэзіі і кіно.

Тацяна Сапач прадставіць сваю новую кніжку «Няхай не пакіне нас восень» з выкананнем тых самых вершаў па‑беларуску, па‑ангельску, па‑літоўску, па‑польску і па‑расейску.

У другой частцы будзе паказаны зусім новы дакументальны фільм «Тут, пад самаю Вільняй. З жыцця тутэйшых».

Пачатак імпрэзы: 18.30, чацвер, 26 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а‑44 (Таварыства Беларускай Школы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?