Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін 25 лістапада на парламенцкіх слуханнях па пытаннях жыллёвага крэдытавання. Ён адзначыў, што гэты паказчык закладзены ў праект асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі на наступны год.

Працэнтная палітыка, паводле слоў Лузгіна, будзе накіравана на забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і павелічэнне патэнцыялаў банкаў за кошт росту зберажэнняў у нацыянальнай валюце, зніжэння ўзроўню даларызацыі эканомікі.

Прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў, што стаўка рэфінансавання будзе змяняцца ў залежнасці ад макраэканамічных паказчыкаў і тэмпу інфляцыі. Ён таксама паведаміў, што ў якасці асноўных макраэканамічных паказчыкаў у 2010 годзе будуць выкарыстоўвацца такія, як рост ВУП на 11—13%, індэкс спажывецкіх цэн на 8—10% і аб’ём інвестыцый у асноўны капітал на 23—25%.

«Грашова‑крэдытная палітыка ў наступным годзе будзе садзейнічаць фінансавай стабільнасці, зніжэнню ўплыву знешніх дысбалансаў, уразлівасці эканомікі знешнім шокам. Гэта забяспечыць эканамічны рост і рост занятасці», — сказаў Лузгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?