Беларусь гатова зрабіць для Еўрасаюза больш, чым Еўрасаюз для Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa.

«Мы для вас гатовы сёння зрабіць больш, чым вы для нас. Мы гатовы, у нас ёсць такая магчымасць.

Але паўзці на каленях, гарбаціцца перад Еўрапейскім саюзам мы не будзем»,

— сказаў Лукашэнка, фрагменты інтэрв'ю якога былі паказаны на беларускіх тэлеканалах.

«У нас няма той сітуацыі, каб мы з дрыжыкамі ў каленках або ва ўсім целе беглі ў Еўрапейскі саюз, — сказаў Лукашэнка.

— Мы вам прапаноўваем супрацоўніцтва. Калі ў вас ёсць цікавасць да свайго цэнтра Еўропы, калі ў вас ёсць цікавасць да беларускай дзяржавы, да тых праблем, якімі мы жывем, калі ласка, прыязджайце. Мы да вас будзем прыязджаць, будзем супрацоўнічаць. Калі ў вас гэтай цікавасці няма, то ніхто вас не прымусіць у гэтым кірунку дзейнічаць. І гэта я цудоўна разумею. Я ж не першы год прэзідэнтам.

Але прадстаўляць сваю дзяржаву я буду дастойна, як гэта робіць, дарэчы, ваш прэм'ер Сільвіо Берлусконі».
Лукашэнка таксама зазначыў, што ў Беларусі з Расіяй «добрыя адносіны».

«У нас у свеце няма больш такой дзяржавы, з якой бы ў нас былі такія адносіны, як з Расіяй, такога ўзроўню адносіны, як з Расіяй. Хаця праблем таксама хапае», — сказаў беларускі кіраўнік.

Як паведамлялася раней, 30 лістапада Беларусь наведае прэм'ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі.

БелаПАН

 Падчас дэманстрацыі на 7 лістапада ў Маскве, фота daylife.com

Падчас дэманстрацыі на 7 лістапада ў Маскве, фота daylife.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0