Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікія дажджы. Ноччу і раніцай па поўдню месцамі туман. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1—6°С, днём +4—9°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—5°С, днём +6—8°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі чакаецца воблачна з праясненямі. 28 лістапада ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1—7°С, днём +3—9°С.

29 лістапада месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, +5°С, днём +2—9°С.

У Мінску 28 лістапада воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—5°С, днём +5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?