Гумар беларускай міліцыі.
Сёння ў Менску немагчыма высунуцца ў цэнтр — усё перакрыта, абшукваюць з металашукальнікам на выхадзе з «соткі». Па праспекту гойсаюць картэжы з высокімі гасцямі.
У сувязі з гэтым згадалася: знаёмы міліцыянер неяк расказваў, што ў іх стаянне ў ачапленні ўздоўж дарогі, калі з аэрапорту вязуць высокага госця, называецца «гнаць кабана». Картэж ляціць, а яны перадаюць па рацыі наступным «праследаваў…» Так і гоняць да самых Драздоў.