РУП «Мінск Крышталь» у 2010 годзе пачне ліцэнзійны выпуск рому і тэкілы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 лістапада ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Леанід Кучаравы.
Ром будзе пастаўляцца ў Беларусь з Кубы і Венесуэлы, тэкіла — з Мексікі.

Плануецца разліваць па 5 тыс. дал кожнага віду прадукцыі ў год. Першыя партыі рому і тэкілы беларускага разліву паступяць у гандаль у першым паўгоддзі 2010 года. Завод плануе ў далейшым экспарт гэтай прадукцыі ў Расію і краіны Еўропы.

Як паведаміў гендырэктар, па праграме імпартазамяшчэння прадпрыемства сёлета выпусціла 130 тыс. дал каньяку. Сёння асартымент гэтай прадукцыі складае 10 найменняў вытрымкай ад пяці да дзесяці гадоў. Да навагодніх і калядных святаў прадпрыемства выпусціла новыя маркі каньяку: «Крышталь Глорыя», «Крышталь Экзюперы» і «Крышталь Hardy». Гэтыя каньякі выпускаюцца з французскіх спіртоў кампаніі Hardy.

Прадпрыемства першым у СНД пачало выпускаць шатландскае віскі.

Аб'ём выпуску сёлета склаў 20 тыс. дал. Такі ж аб'ём запланаваны на наступны год.

Кучаравы паведаміў, што прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў 15 краін. Сёлета ўпершыню пастаўлена прадукцыя ў Гвінею. 20 тыс. дал гарэлкі пастаўлена ў турэцкія гатэлі сістэмы all inclusive. Сёлета плануецца паставіць на экспарт 150 тыс. дал прадукцыі, што на 50% больш, чым у 2008 годзе.

***

Завод заснаваны ў 1893 годзе. З 1970 года «Крышталь» стаў спірта-гарэлачным камбінатам, а ў 1976 годзе на яго базе было створана Мінскае вытворчае аб'яднанне спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці. «Мінск Крышталь» спецыялізуецца на вытворчасці гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў — бальзаму, горкіх і салодкіх настоек, лікёраў, брэндзі. Таксама выпускае віна пладовыя, вінаградныя, фруктова-ягадныя, пітную ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?