Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам.

Ён возьме ўдзел у Міждзяржаўным савеце Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Чакаецца, што на саміце адбудзецца падпісанне дакументаў, якія павінны пакласці пачатак функцыянаванню Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні па фарміраванні ў перспектыве адзінай эканамічнай прасторы.

Для ўдзелу ў Міждзяржсавеце ЕўрАзЭС у Мінск 25 і 26 лістапада таксама прыбылі кіраўнікі іншых краін, якія ўваходзяць у супольнасць: прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

Акрамя таго, у беларускую сталіцу прыляцеў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, які возьме ўдзел у Міждзяржсавета ў якасці назіральніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?