У Наўгародскай вобласці Расіі вечарам 27 лістапада (20:37 паводле мінскага часу) пацярпеў крушэнне цягнік «Неўскі экспрэс», што кіраваўся з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Трагедыя здарылася на перагоне Алёшынка (Цвярская вобласць) — Углоўка (Наўгародская).

З рэек сышлі чатыры вагоны экспрэса. Паведамляецца, што перад крушэннем цягніка на чыгунцы прапала электрычнасць.

*** 09:15 Паводле звестак на раніцу суботы,

загінулі не менш за 30 чалавек, каля 100 параненых, некалькі пасажыраў не магчыма знайсці.

Па розных звестках, без звестак зніклі ад 19 да 36 пасажыраў.

Цягнік складаўся з 14 вагонаў, перавозіў 661 пасаджыра і 21 члена цягніковай брыгады. Праўда, у спісе прадстўленым чыгункай быў 631 чалавек.

Іншымі цягнікамі ў Пецярург былі дастаўленыя 503 пасажыры.

***

Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «тэракт». Машыніст цягніка перад аварыяй чуў выбух.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе нацыяналістычная групоўкай Камбат 18, але ў міліцыі сумняюцца ў праўдзівасці гэтай заявы.

***

«Вагон бітком набіты трупамі»
Першай пра выбух «Неўскага экспрэса» даведалася 78-гадовая пенсіянерка, чый дом ледзь не пратараніў вагон, што сыйшоў з рэек. Першымі на дапамогу пасажырам цягніка прыехалі турэмныя медыкі з калоніі строгага рэжыму. Днём на палатне чыгункі следчыя знайшлі фрагмент выбуховага прыстасавання — абгорнутую рушнікамі трубу.

Дом Алены Міхайлаўны Голубевай стаіць на пагорку проста над рэйкамі перагону Алёшкіна — Углоўка, каля платформы 284-ы кіламетр і за 50 метрах ад электрападстанцыі. Жыве яна ў ім ужо сорак гадоў, апошнія гады — адна. У пятніцу, а дзясятай гадзіне вечара, 78-гадовая пенсіянерка збіралася піць гарбату і ўжо нарэзала каўбасу, як раптам пачула моцны выбух і адразу за ім другі. «У мяне выпаў сподак з рук, і кубак пакаціўся, а я не зразумела, што адбываецца», — распавядае жанчына. Прайшло 12 гадзін. Алена Міхайлаўна ўсё яшчэ плача.

Выбухная хваля выбіла ў нізкай хаціне вокны. Агню відаць не было. Алена Міхайлаўна забегала па пакоі, ад страху не знаходзячы дзверы на вуліцу. Намацала на стале старую «Нокію» і патэлефанавала зяцю. Той з іншымі жыхарамі пасёлка Лыкошына, што ў пяці кіламетрах ад чыгункі, ужо ехаў да платформы — яны таксама чулі выбух. Ратавальнікаў, якія першымі з’явіліся на пагорку, Голубева прыняла за злодзеяў: «Бачу, хтосці з ліхтарыкамі звонку шастае. Думала, бульбу маю ў пограбе выграбаюць. Але выходзіць не стала».

Яны зайшлі да Голубевай самі: у яе дом прывялі першых параненых у катастрофе цягніка «Неўскі экспрэс». Шэсць чалавек, якія падняліся самастойна. У каморцы ўсе запырскана крывёй: халадзільнік, падушка, ложак. Пасажыры экспрэса сядзелі ў доміку Голубева моўчкі.

«Толькі адна пашкодзілася розумам. Раве, крычыць, спрабуе рамы выняць ў вокнах, усё «Валодзя» ды «Валодзя» … Прыехала хуткая дапамога, уколы ёй робяць, а нічога не дапамагае, яна ўсё раве. Пашкодзілася «, — з уздыхам падсумоўвае Голубева.

Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Недыкс Мхітаран у суседняй вёсцы глядзеў дома тэлевізар, калі пачуў гучны выбух. Выскачыў на вуліцу і нічога не ўбачыў. «Падалося», — падумаў Мхітаран, але ў гэты час у калоніі строгага рэжыму ЛІУ-3 абвясцілі трывогу: спрацавала аварыйная сірэна. «Адтуль сабралі медработнікаў і павезлі да платформы на 284-ы кіламетр», — распавёў Мхітаран. Ён узяў з сабой начальніка ЖКГ і разам з урачамі паехаў на месца выбуху.

«Тут быў бедлам. Крыкі, стогны, шум, кавардак», — апісвае кіраўнік адміністрацыі.

Першыя хуткія з калоніі — прыехалі да рзнявечанага цягніка праз 20 хвілін. Яшчэ праз паўгадзіны падцягнуліся медыкі з бальніцаў Балагога. Выцягваць людзей з напластавання металу пачалі мясцовыя жыхары і ацалелыя пасажыры. Параненых насілі направа, трупы — налева.

Ацалелыя расказвалі, што пасля выбуху адчулі штуршок: тады ад цягніка, у якім было 14 вагонаў, і адчапіліся апошнія тры вагоны. 13-ы і 14-ы сышлі з рэек, нахіліліся і паляцелі пад адхон. 12-ы вагон яшчэ праехаў па інэрцыі пэўную адлегласць, разбіўшы колавымі парамі ўсё бетонныя шпалы, і спыніўся ў кіламетры ад апошняга вагона, што абрушыўся пад узгорак.

Чытаць далей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?