Раней у Мінску існавала абмежаванне кошту на праезд у маршрутным таксі.

Нават на самых доўгіх маршрутах перавозчыкі не мелі права патрабаваць больш за 1860 рублёў.

Грамадскі транспарт застаўся ў спісе «сацыяльна значных» тавараў і паслуг, значыцца, цэны на яго будуць рэгулявацца дзяржавай і надалей. А вось маршруткі атрымалі магчымасць выйсці з катэгорыі «грамадскага транспарту».

Новы статус — кампаніі-перавозчыкі — дазволіў усталёўваць адвольныя кошты на праезд.

Большасць маршрутачнікаў засталося са старымі цэнамі, не вышэйшымі за 1850 рублёў. Але некаторыя вырашылі праверыць рынак пасажырскіх перавозак на гнуткасць.

Напрыклад, доўгі час цаной у 1950 рублёў вылучаўся перавозчык «Эліз-аўталайн» на маршруце «Сухарава-6 — Уручча-4».

Цяпер жа мінскія маршруткі дасягнулі псіхалагічнай мяжы ў 2000 рублёў.
Столькі каштуе праезд на машынах кампаніі «Эве-ці», якая абслугоўвае маршрут «Чыжоўка — ГД Ждановічы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?