Улада3232

Берлусконі — Лукашэнку: «Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў»

Беларусь наведаў прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. «Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя», куды ён завітаў наапошку.

Беларусь наведаў прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. «Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя», куды ён завітаў наапошку.

Калі не браць у разлік візіты ў нашу краіну расійскіх прэзідэнтаў, то гэта першы прыезд у Мінск за часамі Лукашэнкі кіраўніка краіны, якая ўваходзіць у «вялікую восемку». За часамі Шушкевіча сталіцу Беларусі наведваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Адразу па прыездзе ў Мінску Берлусконі накіраваўся ў рэзідэнцыю Лукашэнкі на перамовы. «Вашае рашэнне наведаць Беларусь з візітам мае фундаментальнае значэнне для развіцця далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы ўспрымаем прыезд італьянскага кіраўніка не толькі ў перспектыве двухбаковых адносін, але і як жэст падтрымкі Беларусі на міжнароднай арэне», — сказаў Лукашэнка.

«Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў», — сказаў Сільвіё Берлусконі Лукашэнку пасля завяршэння перамоваў.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Італія адкрылі новы этап партнёрства, «фундаментам якога з’яўляецца ўзаемапаважлівы, шчыры і зацікаўлены дыялог».

«Мы можам зрабіць у нашых адносінах нашмат, нашмат болей», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Сярод канкрэтных дамоваў — урад Беларусі і італьянская «Фінмеканіка С.П.А.» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы транспарту, энергетыкі, космасу, бяспекі і сістэм бяспекі.

«Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Італіяй ва ўсіх сферах. Закрытых для абмеркавання тэм няма», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Наша сустрэча дасць выразны палітычны сігнал да пачатку больш актыўнай працы ўрадаў, міністэрстваў, ведамстваў і зялёнае святло рэалізацыі сумесных праектаў», — адзначыў ён.

Берлусконі ж выказаў радасць з нагоды стварэння Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расіі. «Гэта будзе велізарны рынак, куды мы зможам пастаўляць прадукцыю нашых сумесных прадпрыемстваў», — сказаў прэм’ер‑міністр.

Увогуле, па выказваннях магло скласціся ўражанне, што перамовы адбываюцца не з кіраўніком краіны ЕС, а з якім Уга Чавесам. Тая ж кампліментарная форма.

Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па беларускай сталіцы.

Кароткі шпацыр скончылася ў краме «Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш за 800 тыс. беларускіх рублёў.
Алкагольная прадукцыя аднайменнага мінскага завода Сільвіё Берлусконі не зацікавіла.

«Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя».

Усяго візіт доўжыўся крыху болей за 3 гадзіны. Вечарам Берлусконі адляцеў назад у Італію. Характэрна, што першым еўрапейскім візіцёрам у Беларусь быў менавіта неардынарны Сільвіё Берлусконі. Еўрасаюз як бы чарговы раз спрабуе перастрахавацца. Нават калі Лукашэнка не адважыцца на больш шырокі разварот у бок Еўропы, то можна заўсёды спаслацца, што перамовы вёў скандальны італьянскі лідэр.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ6

«Калі перамовы стануць «новай Ялтай», то менавіта Беларусь рызыкуе стаць маўклівай ахвярай вялікай амаральнай здзелкі»21

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ4

Вольга Лойка: Я не вельмі веру ў перспектывы міністра Маркава дастаць паўнамоцтвы з-пад ААЦ3

Уладальнік гродзенскай этна-крамы «Цудоўня» ў СІЗА2

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня9

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю20

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць