Улада1111

«Трэба, каб Случчына прагрымела»

На мітынг памяці паўстанцаў у 65-тысячным Слуцку прыйшло каля 70 удзельнікаў.

28 лістапада ў Слуцку адбыўся мітынг, прысвечаны 89-м угодкам Слуцкага збройнага чыну. Гарадскія ўлады выдзялілі для яго цэлы стадыён. Аднак з усяго 65-тысячнага Слуцку ушанаваць памяць змагароў-случчакоў наважылася не больш за тры дзесяткі чалавек.

Агулам на мітынг сабралося чалавек каля сямідзесяці. Палова з іх прыехала са сталіцы, тасама было досыць шмат людзей з суседняга Салігорску. Міліцыянты паводзілі сябе дастаткова ветліва ды карэктна. Нядзіва: арганізатары мусілі афіцыйна заплаціць за іх паслугі каля 400 тысячаў рублёў. Адзін з міліцыянтаў на ўваходзе папрасіў прад’явіць журналісцкія пасведчанні. Перакінуліся з ім парай словаў. Як выявілася, ён добра падкаваны ў гісторыі паўстання: калі яшчэ вучыўся ў школе, выцягнуў на іспыце білет пра Слуцкі збройны чын. Адказаў на моцную чацвёрку. «Мы сваю гісторыю шануем», — усміхнуўся ахоўнік.

Зрэшты, нават тыя сучасныя случчакі, якія нешта чулі пра паўстанне, публічна выяўляць свае веды не спяшаюцца.
«Вось дала газета, «Інфа-Кур’ер», аб’явы ў двух нумарах, — разважае пенсіянер Міхась Тычына, адзін з тых нямногіх жыхароў горада, якія прыйшлі на мітынг. — Тыраж газеты сем тысячаў трыста асобнікаў — гэта нямала. У горадзе тры тысячы асобнікаў разыходзіцца. Людзі ж прачыталі, нехта ж купіў у кіёску — а вось не прыйшлі… Загадка!». Яго жартам абдымае за плечы малады таварыш, Віктар Двурэчанскі, старшыня слуцкай БХД: «Слуцкія паўстанцы — гэта мы!»

Гледзячы на стадыён, на якім адбываецца мітынг, разумееш: звычайнаму слуцкаму рабочаму ці настаўніку трэба мець пэўную мужнасць, каб, седзячы на ланцужку «працоўнага кантракту», прайсці пад пільным поглядам мясцовых ідэолагаў ды міліцыі за жалезную агароджу на стадыён, дзе адбываецца мітынг пад бел-чырвона-белымі сцягамі, які, да таго ж, фільмуецца «чалавекам у цывільным».

Цяжка зрабіць масавым свята, калі дзяржава дагэтуль адносіцца да яго падазрона і ўсяляк яго замоўчвае.

Адзіным лідэрам «першага апазіцыйнага эшалону», які наведаў мітынг у Слуцку, быў Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ. Ці верыць ён у тое, што святкаванне дзевяностай гадавіны Слуцкага збройнага чыну атрымаецца арганізаваць як належыць? «Я веру, што калі гэтую працу распачаць загадзя, мэтанакіравана — і мы збіраемся гэтым заняцца — то, безумоўна, больш людзей прыйдзе, больш людзей возьме ўдзел», — адказвае Аляксей Янукевіч.

Ніна Стужынская, гісторык, якая актыўна займаецца даследваннем Слуцкага збройнага чыну, лічыць, што святкаванне юбілею павінна зрабіцца сапраўднай кампаніяй:

«Безумоўна, хацелася б, каб гэта быў шэраг мерапрыемстваў, каб шмат людзей было задзейнічана, каб Случчына прагрымела».

На мітынгу ўжо прагучалі некаторыя канкрэтныя прапановы. Партыя БНФ збіраецца наладзіць выпуск каляндарыкаў і постараў, пысвечаных Слуцкаму збройнаму чыну. Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, заклікаў усталяваць да юбілея крыж на брацкай магіле паўстанцаў-случчакоў у вёсцы Агароднікі.

Сёлетні мітынг нельга назваць няўдалым. Атмасфера была прыязная. Сабралося цеснае кола адзінадумцаў, якія зладзілі вандроўку па мясцінах баявой славы. Аднак святкаванне дзевяностых угодкаў Слуцкага збройнага чыну мусіць быць праведзена на якасна іншым узроўні.

Амаль дзевяноста год таму жыхары Случчыны са зброяй у руках баранілі незалежнасць сваёй радзімы. Тое, што сёння мы жывем у самастойнай краіне — гэта, у многім, іх заслуга. Але для таго, каб данесці гэта да сучасных беларусаў, патрэбная вялікая супольная праца гісторыкаў, палітыкаў, журналістаў ды творцаў. Ня лішняй была б і падтрымка дзяржавы. На яе, на жаль, пакуль што спадзявацца не даводзіцца.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць