Былы лідэр партызанскіх фарміраванняў Хасэ Мухіка, паводле папярэдніх вынікаў, атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Уругваі. Сваю паразу, як перадае AFP, прызнаў супернік Мухікі, былы прэзідэнт краіны Луіс Альберта Лакалье.

У другім туры выбараў, які адбыўся ў нядзелю, 29 лістапада Мухіка набраў каля 51% галасоў. У першым туры, які прайшоў 25 кастрычніка, за яго прагаласавалі 49,6% выбаршчыкаў. Лакалье набраў каля 42%.

74‑гадовы Хасэ Мухіка прадстаўляе на выбарах кіраўнічую ва Уругваі кааліцыю «Шырокі фронт». Луіс Альберта Лакалье, які займаў пасаду прэзідэнта ў 1990‑1995 гг., быў кандыдатам ад апазіцыйнай Нацыянальнай партыі.

Прэзідэнт Уругвая абіраецца на пяцігадовы тэрмін.

Па законе краіны адзін і той жа чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта два тэрміны запар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?