Ірландыя звярнулася ў ФІФА з просьбай дазволіць ёй выступіць на чэмпіянаце свету па футболе ‑ 2010 у якасці 33‑й каманды з прычыны парушэння правілаў у другім стыкавым матчы з Францыяй.

 Цьеры Анры толькі што, знаходзячыся ў афсайдзе, падгуляў сабе рукой і праз імгненне аддасць пас Галасу.

Цьеры Анры толькі што, знаходзячыся ў афсайдзе, падгуляў сабе рукой і праз імгненне аддасць пас Галасу.

 Галоўны трэнер Ірландыі Джавані Трапатоні і паўабаронца Глен Уілан (№6), daylife.com

Галоўны трэнер Ірландыі Джавані Трапатоні і паўабаронца Глен Уілан (№6), daylife.com

Пра гэта расказаў на прэс‑канферэнцыі ў панядзелак у Ёханэсбургу кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый Зэп Блатэр. «Яны даслалі нам ліст, у якім спыталіся:»Ці можам мы стаць 33‑м удзельнікам чэмпіянату свету?«, сказаў ён.

Нагадаем, што ў дадатковы час ў матчы Францыя ‑‑ Ірландыя, які прайшоў 18 лістапада ў Парыжы, вырашальны гол быў забіты Вільямам Галасам пасля паса Цьеры Анры, які, у сваю чаргу, падгуляў сабе рукой (1:1).

Дзякуючы гэтаму французы выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату свету, а ірландцы засталіся ні з чым. Яны патрабавалі перагуляць паядынак, але атрымалі адмову.

Просьба Ірландыі аб уключэнні яе ў лік удзельнікаў чэмпіянату свету‑2010 будзе разгледжаная ў сераду, паведамляе AP.

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0