Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 снежня 2009 года.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі невялікія дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 5°С,

днём плюс 4—10°С.

У Мінску 1 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 5—7°С.

У наступныя двое сутак, 2—3 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 2 снежня месцамі кароткачасовыя дажджы, туман. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўднёва‑заходні 6—11 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°С, днём плюс 6—12°С.

3 снежня ў асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—7°С, па захадзе ад 0 да мінус 2°С, днём плюс 2—9°С.

У Мінску 2 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўднёва‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 8—10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?