У тэставых праймерыз, якія арганізуюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, ад Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) возьме ўдзел яе генеральны сакратар (кіраўнік справамі) Мечаслаў Грыб.

Пра гэта было заяўлена 30 лістапада на пасяджэнні прэзідыума палітрады АДС.

Сярод верагодных удзельнікаў праймерыз таксама фігуруюць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, член Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

Канчаткова месца правядзення праймерыз не вызначана. Сярод найбольш верагодных рэгіёнаў называўся Аршанскі раён (Віцебская вобласць). Час правядзення праймерыз — пачатак 2010 года.

Першапачаткова АДС планавалі правесці праймерыз і вызначыць кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ні адна са структур, што ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?