posterМапа гукаў Токіа (Map of the Sounds of Tokyo)
Гішпанія — Японія, 2009, каляровы, 109 хв.
Рэжысёрка: Ізабэль Кайшэт
Ролі выконваюць: Рынка Кікучы, Сержы Лопес, Мін Танака, Манабу Ошыа, Такеа Накахара, Хідэа Сакакі
Жанр: арт-гаўзная крымінальная меладрама
Адзнака: 4 (з 10)

Ціхая японская забойца Ру працуе на начным рыбным рынку, каб не абцяжарваць сябе думкамі. Ёй замаўляюць ліквідаваць Дэвіда, іспанскага гандляра вінамі, якому японскі бізнэсовец не можа дараваць самагубства сваёй дачкі. Прафесійная кілерка бярэцца за справу, але ўмешваюцца пачуцці…

Карціна Ізабэль Кайшэт — інтэрнацыянальная. Ссівелы гукааператар збірае шумы Токіо. Сэксуальныя сцэны — флэшмобы чужых пачуццяў. Усе стаміліся: гераіня, якая даядае апошні рысавы піражок, гішпанец — харызматычны Сержы Лопеса, стары гукааператар, які невядома чаго чакае.

Але болей за ўсіх стаміўся глядач. Стужка — чарговая напышлівая скарга на духоўную пустэчу, з якой не выводзіць і смерць.

Але стужка яшчэ тыдзень на экранах — у «Доме кіно», з арыгінальным гукам і субтытрамі на расейскай мове.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?