Субота, 13 жніўня

«Лад», 10.00

«Чалавек-амфібія».

Расея (СССР), 1962, рэж. Уладзімер Чабатароў, Генадзь Казанскі.

Фантастыка паводле аднайменнага раману Аляксандра Бяляева.

Юнак Іхтыяндар, здольны дыхаць пад вадой, закахаўся ў дачку беднага зьбіральніка пэрлінаў. Героям перашкаджаюць багацеі й палітыкі.

Відовішчна-настальгічнае фантазійнае кіно з падводнымі здымкамі. Песьні пра марака, які «доўга плаваў», сталіся гітамі.

БТ, 11.45

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Выпуск прысьвечаны беларускім паркам.

БТ, 19.25

«Гісторыя каханьня».

Францыя–Вялікабрытанія, 2002, рэж. Даніель Томпсан.

Рамантычная камэдыя.

У аэрапорце Фэлікс сьпяшаецца да любай жанчыны. Роза ўцякае ад нялюбага мужчыны. Ён – маўклівы бізнэсовец. Яна – балбатлівая прыгажуня. Пакуль самалёты ня лётаюць, героі складаюць адно аднаму кампанію. Чым скончыцца знаёмства такіх розных людзей?

Жульет Бінош намінавалася на «Сэзара» за найлепшую жаночую ролю. У ролі героя – Жан Рэно. Кампазытар Эрык Сэра.

БТ, 21.35

«Амэрыканка».

Расея, 1997, рэж. Дзьмітры Месхіеў.

Мэлядрама.

«Амэрыканка» – спрэчка на выкананьне жаданьняў. Хуліган Лёшка выйграе жаданьне ў найпрыгажэйшай дзяўчынкі мястэчка. Дзяўчына – нявеста яго старэйшага брата...

Побыт 50-х, рэжысура Месхіева і адкладзенае на дзесяць гадоў жаданьне.

БТ, 23.10

«21 грам».

ЗША, 2003, рэж. Алехандра Гансалес Іньярыту.

Драма.

21 грам – столькі важыць душа, калі пакідае цела.

Лёсы розных людзей перапляліся самым неверагодным чынам. Крысьціна пазбавілася ад наркотыкаў, Джэк пасьля турмы прысьвяціў жыцьцё Богу, Пол чакае перасадкі сэрца...

Корсткі рэжысэрскі мантаж ад Іньярыту, залімітнае быцьцё паміж жыцьцём і сьмерцю, геніяльная акторская гульня.

Ролі выконваюць: Шон Пэн, Наомі Ўотс, Бэнісія Дэль Тора.

Прызы Вэнэцыянскага фэсту, Вашынгтонскіх і Лос-Анджэлескіх крытыкаў, намінацыя на «Сэзар» – усяго 47 прэміяў ды намінацыяў.

СТВ, 00.00

«Новыя казкі братоў Грым».

Нідэрлянды, 2003, рэж. Алекс ван Вармэрдам.

Чорная сучасная казка на арт-гаўзны лад.

Беспрацоўны бацька завёў перарослых Якаба й Марыю ў лес. Дзеткі не памерлі, але адправіліся да свайго дзядзькі ў Гішпанію...

Лясьнічыха-гвалтаўніца, выразаныя ныркі, гульні ў вэстэрн, галяндзкія зьдзекі з Гішпаніі. Адмысловы фільм.

Нядзеля, 13 жніўня

«Лад», 18.05

«Ватэрлёа».

Расея (СССР) – Італія – Вялікабрытанія, рэж. Сяргей Бандарчук.

Гістарычны батальны фільм.

Відовішчны й грувасткі фільм, пастаўлены майстрам батальнага жанру.

Ролі выконваюць: Род Стайгер, Крыстафэр Пламэр, Орсан Ўэлз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?