У Літве 99% жыхароў ведаюць літоўскую мову, 97% — расійскую.

Пра тое, як моўнае асяроддзе гарадоў уплывае на вывучэнне і выкарыстанне тых ці іншых моў, а таксама аб моўнай палітыцы дзяржавы гаварылася на канферэнцыі ў Віленскім універсітэце «Гарады і мовы».

Даследчыкі зазначаюць, што расійскую мову ў буйных гарадах ведаюць практычна аднолькава, крыху горай –у Каўнасе. Цікава, што ў Вільні ёсць нямала палякаў, літоўцы англійскую мову ведаюць лепш, чым польскую.

Таксама згодна з апытаннямі, амаль 100% расійскамоўных жыхароў Літвы ведаюць літоўскую мову.

Што да англійскай мовы, то ва ўсіх буйных гарадах пра сваё веданне англійскай мовы заявілі 50% рэспандэнтаў. Сярод літоўцаў часцей па‑англійску гавораць жыхары Вільні, а ў прафесійнай галіне англійскую мову часцей выкарыстоўваюць жыхары Клайпеды. А вось веды англійскай сярод расійскамоўных жыхароў буйных гарадоў складае толькі 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?