Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 снежня павышана з 231,2 да 271 даляра за тону.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада Беларусі № 1546 ад 30 лістапада.

Міжурадавым беларуска‑расійскім пагадненнем стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўстанаўліваюцца ў памеры, роўным стаўкам, што прымяняюцца ў Расіі. Уводзіцца ў дзеянне яны павінны ў тыя ж тэрміны, што і стаўкі, якія ўстанаўліваюцца адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі Расіі.

Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, пошліна на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, у 2009 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 снежня яна складзе для Беларусі 96,5 супраць 82,3 даляра за тону ў лістападзе.

1 снежня ў Беларусі таксама павышаны экспартныя пошліны на нафтапрадукты. У прыватнасці, пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы) складзе 194,9 супраць 168,1 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты (маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі, кокс нафтавы, бітум нафтавы і іншыя астаткі нафтаперапрацоўкі) — 105 супраць 90,5 даляра за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?