У пятніцу, 4‑га снежня, а 7‑й вечара ў грамадскай залі сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца канцэрт беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча.
Беларуска‑Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА) разам з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой шчыра запрашаюць усіх жадаючых на імпрэзу.
Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых! Уваход вольны.
Адрас: St. Cyril of Turau Cathedral, 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217