У Мінску з 1 снежня адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, што былі ўведзеныя на час уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып.

 daylife.com

daylife.com

Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Спецыяліст нагадала, што супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы былі ўведзеныя ў сталіцы з 6 лістапада і доўжыліся чатыры тыдні, у той час як у папярэднія гады каля шасці тыдняў.

Усяго за перыяд эпідэмічнага ўздыму (з 2 па 30 лістапада) перахварэлі 9,5% насельніцтва (177 тыс. чалавек).

Асаблівасцю цяперашняй сітуацыі была адносна нізкая колькасць хворых дзяцей, удзельная вага якіх у агульнай колькасці пацярпелых ад інфекцыі склала 36% (раней было 50—52%).

Акрамя таго, падчас дзеяння ў горадзе супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў

адзначаўся павышаны ўзровень шпіталізацыі з цяжкімі і ўскладненымі формамі ВРВІ і грыпу.
Такіх было 1,5—1,6% ад колькасці хворых (раней гэты паказчык не перавышаў 1% і быў у межах 0,8—0,9%).

Таксама прадстаўнік сталічнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адзначыла павышаны ўзровень (8% ад агульнай колькасці хворых на грып) ўскладненых формаў пазабальнічнай пнеўманіі, то ёсць без лабараторнага пацверджання.

Новую эпідэмію варта чакаць у сярэдзіне студзеня, зазначае Алена Фісенка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?