Аляксандр Лукашэнка адзначае рост цікавасці з боку еўрапейскіх дзяржаў да супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Цяпер уся Еўропа прыглядаецца да Беларусі, і ўсе хацелі б з намі супрацоўнічаць», — заявіў Лукашэнка 1 снежня пасля наведвання ПУП «Святлопрыбор» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, Лукашэнка, каментуючы журналістам візіт у Беларусь прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі, заявіў:

«Я ведаю рэакцыю іншых дзяржаў на гэта — ну што ж, Сільвіё нас апярэдзіў.

Яны хочуць працаваць у нас, у Беларусі. Унікальная рэч, што тут спакойна, тут да італьянцаў як да ворагаў не ставяцца, як да асоб нейкай там нацыянальнасці. Наш народ — вельмі талерантны, і яны гэта цэняць і хочуць тут працаваць».

Лукашэнка зазначыў, што прадстаўнікі Італіі ў Беларусь «прыйшлі першымі».

«Хто першы прыйшоў, вядома, атрымае лепшыя ўмовы тут.

Але самае галоўнае — вызначыць тыя праекты, з якіх мы павінны пачаць. І мы дамовіліся, што бюракратычных перашкодаў тут быць не павінна», — зазначыў прэзідэнт.

Ён высока ацаніў падтрымку, якую Італія аказвае Беларусі ў ЕС. «Абапірацца на Італію, на такога палітыка магутнага — гэта вялікая рэч. Гэта шостая эканоміка ў свеце. У іх вельмі рухомыя прадпрымальнікі, вельмі цікавы вопыт малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Крызіс іх увогуле не закрануў. У іх захавалася банкаўская сістэма, у іх грошы няма куды падзець зараз», — зазначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?