Падчас правядзення комплексу аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска ў ноч з 29 на 30 лістапада на вуліцы Кунцаўшчына затрыманы 23‑гадовы непрацуючы мінчанін, які падазраецца ва ўчыненні серыі нападаў на жанчын з мэтай сексуальнага дамагання.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, супрацьпраўныя дзеянні затрыманы ўчыняў пераважна ўвечары і ўначы ў раёне станцыі метро «Каменная Горка». На прыпынках грамадскага транспарту ён выглядаў маладых жанчын, якія вярталіся дамоў адны, і суправаджаў іх да пад’езда. Калі жанчына ўваходзіла ў пад’езд, зламыснік ішоў за ёю. Пераканаўшыся ў адсутнасці пабочных, разам з ахвярай заходзіў у ліфт пасля чаго з прымяненнем гвалту ўчыняў у дачыненні да яе розныя распусныя дзеянні сексуальнага характару. Ніякіх іншых мэтаў нападнік не меў: усе каштоўнасці і рэчы пацярпелых заставаліся пры іх.

Цяпер у дачыненні да падазраванага распачата справа па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

У міліцыі прыняты заявы ад дзевяці жанчын, пацярпелых ад дзеянняў гэтага чалавека. Аднак у міліцыі ёсць падставы меркаваць, што затрыманы мае дачыненне да ўчынення падобных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў горада, а саміх пацярпелых можа быць значна больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?