Да капелюшоў усіх кабет Еўропы ужываюць пёраў ад 300 мільёнаў пташак у год.

НН. 1909. №49

Нядаўна на ОРТ паказалі аўтарскую версію карціны «Мяне завуць Арлекіна» беларускага рэжысёра Валерыя Рыбарава. За гэта рэжысёр атрымаў ганарар у памеры 54‑х расійскіх рублёў (каля 2 даляраў). Два новыя фільмы, якія Рыбараў ужо пачаў здымаць на «Беларусьфільме», былі закрытыя: «Голас крыві брата твайго» (паводле Адамчыка) і «У пошуках бацькі». Беларускі кінематограф пастаўлены ў такія ўмовы, у якіх нацыянальныя матывы хутка звядуцца да скокаў Лявоніхі, вышытых кашуляў і кабетаў з паставамі балерыны ў нацыянальным адзенні, праз якое прасвечвае нейлонавая бялізна — як гэта было ў «Людзях на балоце», калі ад Мележа пакінулі толькі «шкілет».

НН. 1999. №33

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0