Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь».

Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў пункце аховы правапарадку Партызанскага раёна, паведамляе прэс‑служба «Маладой Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0