Старажытны горад індзейцаў Мачу‑Пікчу ў Пэру, сабор Святой сям’і архітэктара Антоніё Гаўдзі ў Барселоне (Іспанія) і школа ў Новым Арлеане (Луізіана, ЗША) увайшлі ў спіс культурных каштоўнасцяў, што знаходзяцца на мяжы знікнення, паведамляе Associated Press.

У спісе, складзеным Сусветным фондам помнікаў, унесеныя 93 аб’екты ў 47 краінах свету. Беларусь у гэтым фондзе не прадстаўлена.

Заўважце: сабор Святой сям’і яшчэ нават не дабудаваны, хоць быў закладзены ў 1882 г. Цяпер яму пагражае лінія метро, будаўніцтва якой праходзіць ў небяспечнай блізкасці ад гэтага помніка архітэктуры.

Для Мачу‑Пікчу галоўную небяспеку прадстаўляюць турысты, колькасць якіх значна перавышае ўсе дапушчальныя межы. Яшчэ адзін помнік, лёс якога клапоціць гісторыкаў архітэктуры, — драўляная забудова горада Кіёта, у Японіі, што датуецца XVII ст. Гэтыя будынкі разбураюцца, а на іх месцы ўзводзяцца сучасныя дамы.

Два помнікі з Новага Арлеана — могілкі св. Людовіка (St. Louis Cemetery No. 2) і пачатковая школа Філіс Уітлі моцна пацярпелі ад урагану «Катрына» ў 2005 годзе і іх да гэтага часу яшчэ адноўленыя. То бок, найбольшую пагрозу самым каштоўным гістарычным помнікам і культурным ландшафтам нясуць турысты і няўрымслівыя будаўнікі.

Дарэчы, Сусветны фонд помнікаў не толькі папярэджвае аб пагрозах, што нясе несумленнае стаўленне да культурнай спадчыны, але і прымае актыўны ўдзел у праектах па ўзнаўленні старажытных помнікаў.

Самым амбітным з яго праектаў з’яўляецца праект «Будучыня Вавілона», у рамках якога плануецца часткова ўзнавіць адзін з самых старажытных гарадоў на Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?