Нагадаем, 24 сакавіка 2009 года ў вёсцы Арабаўшчына ў Баранавіцкім раёне ў мясцовай кацельні падчас рамонту катла загінулі пяць чалавек.

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 2 снежаня прысудзіў былога галоўнага інжынера КУМПП ЖКГ «Баранавіцкае раённае ЖКГ» да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Таксама мужчына пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў.

Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з КУМПП ЖКГ «Баранавіцкае раённае ЖКГ» 23 мільёны рублёў у якасці кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды сваякам загінуўшых.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Intex-press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0