Алесь, бацька траіх дзяцей, адпрацаваў трынаццаць гадоў настаўнікам гісторыі ў бабруйскіх школах. За гэты час ён ня меў ніводнага спагнаньня ці парушэньня. Прычына непадаўжэньня кантракту – у грамадзкай дзейнасьці. Напрыклад, 25 сакавіка на Дзень Волі, пасьля таго як правёў урокі, Алесь паехаў у Менск.

Сёньня, 11 жніўня, ён даў экспрэс-інтэрвію карэспандэнту «Нашай Нівы».

«НН»:Чым зьвязанае нежаданьне чыноўнікаў падаўжаць кантракт?

Алесь Чыгір: Мне пра гэта не паведамілі. Афіцыйнай прычынай учора назвалі тое, што кантракт скончаны і падаўжаць яго не мэтазгодна.

«НН»: Што Вы зьбіраецеся рабіць?

АЧ: Змагацца. Хоць у нашай краіне змаганьне па такіх пытаньнях носіць выключна фармальны характар. Я даў ім час адумацца да 31 жніўня, калі маё пытаньне ня будзе вырашана станоўча, я маю права зьвяртацца ў суд. У мяне ж трое малых дзяцей. Ня выключана, што я нават буду выкарыстоўваць больш радыкальныя мэтады змаганьня, як, скажам, галадоўка.

«НН»: Алесь, у Бабруйску цяжка знайсьці працу?

АЧ: Для мяне папросту немагчыма. Пра гэта мне і сказалі, калі прынялі рашэньне не падаўжаць кантракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?