Мінскае «Дынама» змагло перарваць серыю паражэнняў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У пятніцу вечарам хлопцы Аляксандра Андрыеўскага аказаліся мацней маскоўскіх «спартакаўцаў».

Матч нагадваў заблытаны трылер. Толькі адна каманды выходзіла наперад, як супернікі адразу ж іх даганялі. Прасачыце, як развіваўся лік: 1:0 — 1:1 — 2:1 — 2:2 — 2:3 — 3:3 — 4:3 — 4:4 — 4:5 — 5:5.

У нашых закідвалі Міхалёў, Антоненка, Плэт, Шафарэнка, Мялешка.

У канцоўцы «Дынама» было бліжэй да перамогі, але не змагло скарыстаць колькасную перавагу. У овертайме закінутых шайб не было.

А буліты лепш выканалі нашы — трапныя кідкі на рахунках Хювенена і Мялешкі.

Цяпер мінскае «Дынама» мае 37 пунктаў пасля 31 гульні і дзеліць 9‑10 месцы з рыжскім «Дынама» ў Заходняй канферэнцыі.

Наступную гульню мінчане правядуць 7 снежня дома з тальяцінскай «Ладай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?