Кожнаму шашысту бывае крыўдна атрымаць пазыцыю, калі яго шашка (або некалькі шашак, радзей дамка) ня маюць куды рухацца. У шахматах такое становішча завецца патам і дае нічыю слабейшаму боку, аднак у шашках адсутнасьць руху тоесная паразе. Для запёртага матэрыялу ёсьць народнае азначэньне — «сарцір». Але, мабыць, этымалёгія ўзыходзіць да францускага «выйсьці» (sortir). Гэткі адмысловы гумар: як суперніку няма куды хадзіць, гулец падахвочвае яго да нейкага там выхаду…

У пачатку партыі белыя і чорныя маюць па 12 шашак. Здавалася б, які-кольвечы пільны шашыст не дазволіць паставіць сабе аж 12 «сарціраў». Аднак, як сьведчыць менскі трэнэр Анатоль Аніська, на клясычны кручок трапляюцца ня толькі пачаткоўцы. Партыя была згуляна ў першынстве Маскоўскага раёну сталіцы сярод жанчын.

1. e3-d4 d6-e5 2. a3-b4 h6-g5 3. g3-h4 b6-a5 4. b2-a3 g7-h6 5. b4-c5 g5-f4 6. f2-g3 c7-b6 7. g1-f2 b8-c7 8. a3-b4 h6-g5. Малпаваньне гульні партнэркі не зашкодзіла чорным. У шахматах яно абышлося б значна даражэй. 9. f2-e3? Трэ было ісьці на разьмены: 9. d2-e3 f4:d2 10. c1:e3 e7-d6 11. c5:e7 f8:d6 12. g3-f4 e5:g3 13.h2:h6 і г.д. 9…c7-d6 10. с1-b2 f8-g7 11. b2-a3 g7-h6 12. a1-b2 h8-g7 13. e1-f2 d8-c7. Усё! (Гл. дыяграму.) З прычыны ўласнага пройгрышу белыя здаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?