Мэры Глэспул, якая адкрыта практыкуе лесбійскае каханне, была абрана ў суботу малодшым епіскапам Лос-Анджэлескай епархіі Епіскапальнай царквы.
Гэта другі такі выпадак у гісторыі. Першы здарыўся ў Швецыі.
Епіскапальная царква –
амерыканская галіна англіканскай царквы, якая змяніла назву падчас барацьбы за незалежнасць ЗША.
Другую пасаду таксама заняла жанчына вялебная Дыана Брус, але яна, у адрозненне ад Глэспул, трымаецца традыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, паведамляе газета.ру са спасылкай на Бі-Бі-Сі.