Амаль 1,5 тыс. піратэхнічных вырабаў канфіскавана ў жыхара Брэста.

Як паведамілі ўЛенінскім РАУС абласнога цэнтра, 31‑гадовы мужчына быў затрыманы днём 6 снежня на рынку «Цэнтральны», дзе ён прадаваў піратэхніку кітайскай вытворчасці розных найменняў без дакументаў, сертыфікацыі і адпаведных інструкцый па бяспечным ужыванні.

У дачыненні да грамадзяніна складзены пратакол па ч. 4 арт. 12.17 КоАП (парушэнне правілаў гандлю і паслуг насельніцтву). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць штраф ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.

У снежні гэта першы выяўлены ў рэгіёне факт незаконнай рэалізацыі піратэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?