Зміцер Дашкевіч распавёў пра тое, што адбылося з ім 5 снежня. Нагадаем: невядомыя схапілі яго і звезлі ў лес за горадам, дзе выкінулі з мікрааўтобуса. «Я быў абсалютна спакойны, таму што лічу, што баяцца і хвалявацца павінны не тыя людзі, якія жывуць справядліва і паводле закону, а тыя, якія чыняць беззаконне» — кажа ён.

Фотакарэспандэнтка «НН» Юлія Дарашкевіч, якая ехала на сустрэчу са Зміцерам для таго, каб зрабіць яго фота, была затрыманая. Дарэчы, у пэўны момант на відэаінтэрв’ю бачна, як яе машыну (чырвоны легкавік) спыняе супрацоўнік ДАІ (на заднім плане).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?