У Іране зноў масавыя беспарадкі. Улады краіны глушаць мабільную сувязь і перакрылі доступ у інтэрнэт. Напярэдадні антыўрадавых акцый былі затрыманыя некалькі сотняў чалавек. Дзень студэнта, які ў Іране адзначаецца ў памяць аб трох студэнтах, якія загінулі падчас антыамерыканскай дэманстрацыі ад рук шахской паліцыі ў 1953 годзе, адгукнуўся чарговым рэхам няўдалай «зялёнай рэвалюцыі».

Сутыкненні паміж апазіцыйна настроенымі студэнтамі, што выступаюць у падтрымку былога прэм'ера Ірана Мір-Хасейні Мусаві, і паліцыяй пачаліся ў Тэгеране ранкам. Спецслужбы ўжываюць слезацечны газ і блакуюць студэнтаў у інтэрнатах.

Незалежная інфармацыя з Тэгерана не паступае – замежным журналістам забаронена пакідаць дамы і карпункты з 7-га па 9-га снежня пад пагрозай высылкі з краіны.

Падчас летніх пратэстаў, якія пачаліся пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 12 чэрвеня і актыўна доўжыліся каля двух месяцаў, па звестках апазіцыі, загінулі больш як 70 чалавек. Пяцёра апазіцыянераў былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, яшчэ 80 чалавек атрымалі доўгія турэмныя тэрміны.

АП, паводле gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0