Падзяка кіраўніка Беларусі аб’яўлена калектыву Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 снежня.
Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, падзяку калектыву ЦВК аб’яўлена
«за высокапрафесійную арганізацыю правядзення выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў, ўдасканаленне нацыянальнай выбарчай сістэмы, значны ўклад у развіццё дэмакратычных асноў фарміравання дзяржаўнай улады».