Прагноз надвор’я на 9—11 снежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Па Віцебскай вобласці месцамі моцны мокры снег і наліпанне мокрага снегу. Месцамі на дарогах краіны галалёдзіца. Ноччу і раніцай па паўднёва‑заходняй палове, днём месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2 да плюс 4°С.

У Мінску 9 снежня воблачна. Часам ападкі, пераважна мокры снег. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 да плюс 1°С.

У наступныя двое сутак, 10—11 снежня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 10 снежня на большай частцыі тэрыторыі невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 3°C, днём ад мінус 3 да плюс 4°C.

11 снежня месцамі невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 7°C, днём ад мінус 5 да плюс 1°C.

У Мінску 10 снежня воблачна з праясненнямі. Невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?