Даследаванне страхавога таварыства PruHealth паказала, што сярэднестатыстычны 46‑гадовы бацька, які спрабуе сумяшчаць працу з клопатам аб дзецях, пачуваецца паводле ўзроўню энергіі на 53 гады.

Пры гэтым тыя, хто застаюцца дома, часцей прытрымліваюцца больш здаровага харчавання і робяць гімнастыку, так што сярэднестатыстычны непрацуючы 46‑гадовы бацька адчувае сябе на чатыры гады маладзейшым. Прычым гэта тычыцца мужчынаў і жанчынаў, хоць жанчынам больш звыкла сядзець дома, чым мужчынам. Даследаванне паказала, што працуючыя бацькі п’юць і паляць больш, а робяць практыкаванні і спяць менш, чым сярэднестатыстычны дарослы. Толькі 43% бацькоў, што працуюць, любога пола прытрымліваюцца збалансаванай дыеты, а 18% ніколі не робяць гімнастыку. Пры гэтым з непрацуючых бацькоў 53% прытрымліваюцца збалансаванай дыеты, а застаюцца без гімнастыкі ўсяго 12% чалавек.

Брытанскі ўрад мае намер прапанаваць кампаніям даць бацькам магчымасць працаваць паводле гнуткага графіку. Цяпер толькі бацькі дзяцей, якім меней за 6 гадоў (такіх 3,6 млн чалавек) маюць такую магчымасць, урад ж хоча распаўсюдзіць гэта і на бацькоў дзяцей ад 6 да 16, што павялічыць колькасць людзей, якія працуюць па гнуткім графіку, на 4,5 млн. Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на бацькоў, якія стала працуюць паўгоду. Змены ўступяць у дзеянне з красавіка і будуць закранаць усе віды бізнэсу — ад міжнародных кампаній да маленькіх крамаў. Канчатковае рашэнне аб пераходзе на гнуткі графік будзе заставацца за кампаніяй, аднак міністры маюць намер ціснуць на працадаўцаў, каб паскорыць працэс прыняцця рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?