Схованку з 40 кілаграмамі ртуці выявілі ў Гомелі супрацоўнікі КДБ.

Як паведамілі ў прэс-службе УКДБ па Гомельскай вобласці, гэта самая буйная партыя ртуці, канфіскаваная ў вобласці супрацоўнікамі спецслужбаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, небяспечны метал быў знойдзены ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пасля атрымання супрацоўнікам КДБ інфармацыі аб тым, што ў прыватным доме аднаго з раёнаў Гомеля захоўваецца ртуць. На месца выехалі супрацоўнікі КДБ і МНС. Інфармацыя пацвердзілася — з тайніка, што знаходзіўся ў двары прыватнага дома, была забрана колба з 40 кілаграмамі атрутнага рэчыва. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Гаспадары дома сцвярджаюць, што яны не ведаюць аб паходжанні колбы з металам, хоць яна была закапаная ў іх двары. Мяркуецца, што ртуць прамысловай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?