Сярод кадравых рашэнняў пятніцу — адстаўка міністра лясной гаспадаркі Пятра Сямашкі. На фоне іншых перастановак яна прайшла абсалютна незаўважанай.
Можа таму, што новага міністра Лукашэнка так і не прызначыў. Ёсць чуткі, што Міністэрства лясной гаспадаркі можа быць скасаваным цалкам.

А 60‑гадовы Пятро Сямашка адпрацаваў на сваёй пасадзе пяць гадоў. Да гэтага ён быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкаму, а таксама кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёну сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?