Органы ўнутраных спраў не пойдуць на саступкі ў пытанні выдачы некаторым грамадзянам пашпартоў без ідэнтыфікацыйных нумароў.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў 9 снежня, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
«Існавала некалькі меркаванняў наконт гэтага. Першае — дазволіць у пашпартах пэўнай катэгорыі грамадзян не ставіць ідэнтыфікацыйныя нумары. Другое — прымяняць у дачыненні да іх агульныя правілы», — паведаміў ён.
Паводле слоў Куляшова, былі праведзены розныя нарады, накіраваны запыты ў розныя ведамствы. «На пагаджальным пасяджэнні мы прыйшлі да агульнага меркавання,
што ніякіх паслабленняў пры пашпартызацыі насельніцтва быць не павінна. Калі мы пойдзем па шляху саступак асобнай групе, з’явяцца і іншыя», — сказаў ён.
Куляшоў таксама прывёў меркаванне патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта аб тым, што ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце не з’яўляецца парушэннем правоў вернікаў.