Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева папярэднічаюць пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пасяджэнне прымеркавана да дзесятай гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая адзначалася 8 снежня.

На парадку дня — 17 пытанняў. Сярод галоўных тэм абмеркавання — сумесныя дзеянні па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, балансы па паліўна‑энергетычных рэсурсах і іншых найважнейшых відах прадукцыі, праграма супрацоўніцтва ў ваенна‑тэхнічнай сферы, фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падпішуць дэкларацыю аб асноўных выніках развіцця інтэграцыйных сувязяў за мінулы перыяд і перспектыўных задачах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?