У Брэсце 10 снежня адкрыўся першы гіпермаркет «Карона». Ён пабудаваны на адной з цэнтральных вуліц абласнога цэнтра — Маскоўскай.

Як паведаміў кіраўнік гандлёвага аб’екта Аляксандр Белавус, агульная плошча гіпермаркета складае 22 тыс. кв. м, у тым ліку гандлёвая — 8,5 тыс. кв. м. Тут пакупнікам прапаноўваецца прыкладна 75 тыс. найменняў тавараў. Гэта прадукты харчавання і нехарчовая група тавараў. Акрамя таго, у гіпермаркеце ёсць два рэстараны, адзін з якіх — хуткага харчавання, пякарня з кандытарскім цэхам, кулінарыя, мясны цэх.

На прылеглай да гандлёвага аб’екта тэрыторыі пабудавана стаянка амаль на 500 аўтамабіляў.

«Мяркую, што для жыхароў будуць прывабнымі не толькі сам еўрапейскага ўзроўню гіпермаркет, вялікі выбар тавараў, але і цэны на іх», — адзначыў Сівец.

Паводле яго слоў, гэты праект рэалізаваны сталічным ТАА «Тытунь‑Інвест». Актыўнае ўзвядзенне гіпермаркета пачалося ў канцы лета 2008 года. Генпадраднай будаўнічай арганізацыяй з’яўлялася ААТ «Будаўнічы трэст № 8».

Цяпер гэта самы буйны гандлёвы аб’ект у абласным цэнтры. З яго адкрыццём створана каля тысячы новых працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?