Сардэчна запрашаем на Святую Імшу па‑беларуску, якая адбудзецца у нядзелю, 13 снежня ў 15.00 у грэка‑каталіцкай царкве айцоў базыльянаў на вуліцы Miodowa 16. Імша будзе адпраўлена ў лацінскім абрадзе.

Пасля Імшы сардэчна запрашаем на традыцыйную калядную сустрэчу.

Просім кожнага прынесці якую‑небудзь посную страву на святочны стол. Посная — гэта значыць без мяса. (Mаянэз лічыцца поснай стравай). Напрыклад можна прынесці салат, альбо што‑небудзь салодкае альбо садавіну. Арыгінальнасць вітаецца!:)

Напоі будуць куплены з агульных грошаў. (Шчыры дзякуй за ўсе ахвяраванні!).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0