Яшчэ адна прыватная газета з’явіцца ў Лунінцы. Першы нумар «Газеты па-лунінецку» выйдзе ўжо ў студзені наступнага года.

«Гэта падушка бяспекі», — тлумачыць мэты стварэння выдання для вольнага часу яго галоўны рэдактар Андрэй Вышынскі.

Газета мае выходзіць раз на месяц на беларускай і рускай мовах.

«Газета па-лунінецку» стане трэцім прыватным выданнем у раёне. Раней Андрэй Вышынскі заснаваў грамадска-палітычную газету «Інформ-прагулка» і газету для вольнага часу «Віта-прэс». Чым новае выданне будзе адрознівацца ад «Віта-прэс», не зразумела. Але гэта паказальны прыклад для Беларусі, калі ў раённым цэнтры за апошнія 15 гадоў паўстаюць новыя прыватныя газеты, а не зачыняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?