Свет падзелены на аматараў сабак і аматараў катоў. Часопіс New Scientist паспрабаваў разабрацца, хто з іх мае рацыю. Выданне параўнала сабак і катоў па 11 крытэрыях. Пры гэтым былі выкарыстаныя ранейшыя навуковыя даследванні. У выніку сабакі здолелі перамагчы ў спрэчцы, апярэдзіўшы катоў па 6-ці пазіцыях.

Мэтай супастаўлення катоў і сабак было жаданне паставіць кропку ў адвечнай спрэчцы аматараў катоў і сабак.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што сабакі могуць прыносіць больш карысці – яны лепш разумеюць каманды і хутчэй спраўляюцца з рашэннем бягучых задач. Сабакі мацней прывязаныя да гаспадароў таму, што, у адрозненне ад катоў, імкнуцца аб'ядноўвацца

У сваю чаргу каты больш незалежныя і патрабуюць менш увагі. Пры гэтым каціныя інтэлектуальныя здольнасці вышэйшыя, чым у сабак. На карысць катам можна залічыць і тое, што яны значна менш ядуць.

Паводле New Scientist, кошкі застаюцца самымі папулярнымі хатнімі жывёламі ў свеце. У 10 краінах з найбольшай колькасцю аматараў катоў іх жыве 204 млн., тады як у 10 краінах з найбольшай колькасцю ўладальнікаў сабак жывуць усяго 173 млн. гэтых жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?